Густаў II Адольф
кароль Швецыі (1611—1632) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Густаў II Адольф (шведск.: Gustav II Adolf, лац.: Gustavus Adolphus, 9 снежня 1594, Стакгольм, Швецыя — 6 лістапада 1632, Лютцэн, каля Лейпцыга) — кароль Швецыі (1611—1632), сын Карла IX і Крысціны Гольштэйн-Готарпскай. Насіў мянушкі «Снежны кароль» і «Леў Поўначы»[6].
Густаў ll Адольф | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Gustav II Adolf | |||||||
|
|||||||
Каранацыя | 12 кастрычніка 1617 | ||||||
Папярэднік | Карл IX | ||||||
Пераемнік | Крысціна | ||||||
Нараджэнне |
9 (19) снежня 1594[1] |
||||||
Смерць |
6 (16) лістапада 1632[1] (37 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Ваза | ||||||
Бацька | Карл IX[1][3] | ||||||
Маці | Крысціна Шлезвіг-Гольштэйн-Готарпская[1][3] | ||||||
Жонка | Марыя Элеанора Брандэнбургская[3][4] | ||||||
Дзеці | Count Gustav of Vasaborg, 1st Count of Nystad[d][5] і Крысціна | ||||||
Веравызнанне | Лютэранін | ||||||
Аўтограф | |||||||
Манаграма | |||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яго дваццацігадовае валадаранне з’яўляецца адной з найбольш бліскучых старонак у гісторыі Швецыі; немалаважным было яго значэнне і ў сусветнай гісторыі. Карл IX шмат клапаціўся і працаваў над найлепшым выхаваннем Густава і дасягнуў таго, чаго жадаў. Густаў быў адным з найбольш адукаваных кіраўнікоў свайго часу; свабодна размаўляў на нямецкай, галандскай, французскай, італьянскай і лацінскай; меў пэўныя веды і ў рускай, у польскай мовах. З навук Густаў ахвотней за ўсё займаўся матэматыкай і гісторыяй. Густаў таксама захапляўся фехтаваннем і верхавой яздой. З 11-гадовага ўзросту Густаў ужо прысутнічаў на соймах і ў саветах свайго бацькі, пры прыёмах замежных паслоў. Два чалавека мелі вялікі ўплыў на маладога Густава — Юхан Шутэ і Аксель Оксеншэрна. Апошняга Густаў у пачатку свайго валадарання прызначыў канцлерам і захаваў з ім шчырае сяброўства і сімпатыю да самай смерці.