Налібоцкая пушча
From Wikipedia, the free encyclopedia
Налібоцкая пушча, Налібоцкія лясы — найвялікшы лясны масіў у Беларусі, размешчаны ў басейнах правых прытокаў Нёмана — Заходняй Бярэзіны і Усы, ад Ашмянскага ўзвышша на поўначы да Мінскага ўзвышша на ўсходзе. Гэты абшар ад Міра да Валожына і ад Вішнева да Іўя займае каля 2000 км². У наш час пушча падзеленая паміж Валожынскім і Стаўбцоўскім раёнамі Мінскай вобласці, а таксама Навагрудскім, Карэліцкім і Іўеўскім раёнамі Гродзенскай вобласці. У культурным і гістарычным плане рэгіён спалучае славянскія, балцкія і яўрэйскія традыцыі.
Налібоцкая пушча | |
---|---|
Размяшчэнне | Беларусь, Гродзенская і Мінская вобласці |
Плошча | каля 2 000 км² |
Дата заснавання | X стагоддзе |
Катэгорыя на Вікісховішчы |
Меры дзеля аховы прыроды гэтых мясцін прымаюцца здаўна, а з 2005 года пушча ўвайшла ў склад рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Налібоцкі». Заказнік мае міжнародны статус ключавой батанічнай тэрыторыі і тэрыторыі рэгіянальнага значэння, важнай для птушак[1].