Нафта
From Wikipedia, the free encyclopedia
На́фта — гаручая вадкасць выкапневага паходжання. Складаная сумесь вуглевадародаў розных класаў і іншых злучэнняў. Звонку нафта выглядае як масляністая вадкасць, што флюарэсцыруе на промнях святла. Колер нафты вагаецца ад бясколернага да амаль чорнага і залежыць ад колькасці і структуры смалістых рэчываў, якія ўваходзяць у яе склад. Пашырана ў асадкавай абалонцы Зямлі. Утвараецца звычайна на глыбіні больш за 1,2-2 км.
Сярод краін свету найбольшыя запасы нафты ў 2017 годзе мелі Венесуэла (303 млдр. барэляў або 47 млрд. тон), Саудаўская Аравія (266 млрд барэляў), Канада (169), Іран (147), Ірак (148), Расія (106), Кувейт (101), Аб’яднаныя Арабскія Эміраты (97), ЗША (40) Лівія (48) ды Нігерыя (37 млрд барэляў) [1]. Пры сучасных тэмпах здабычы забяспечанасць нафтай вар'юецца ад 314 гадоў у Венесуэле да 12 — у ЗША.
Самай глыбокай нафтавай свідравінай (на 2008 год) з'яўляецца прасвідраваная пад вострым вуглом да паверхні зямлі свідравіна Maersk Oil BD-04A даўжынёй 12 290 метраў, размешчаная ў нафтавым басейне «Аль-Шахін» пад Катарам. На 2019 яе абышлі свідравіны міжнароднага праекту Сахалін-1, найдаўжэйшая з якіх (13 500 м) мае назву О-14.[2]