Паводка
фаза воднага рэжыму ракі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Паво́дка[1] — фаза воднага рэжыму ракі — адносна кароткачасовае (ад дзясяткаў хвілін да некалькіх сутак) і неперыядычнае падняцце ўзроўню вады ў выніку быстрага раставання снегу, ледавікоў, ці моцных дажджоў. Такое падняцце, калі яно больш значнае за звычайныя значэнні, можа выклікаць паводку ў шырокім сэнсе гэтага паняцця (навадненне).
На марскіх узбярэжжах і астравах паводкі могуць паўстаць у выніку затаплення прыбярэжнай паласы хваляй, якая ўтвараецца пры землетрасеннях або вывяржэнні вулканаў у акіяне. Падобныя паводкі нярэдкія на берагах Японіі і на іншых астравах Ціхага акіяна, менавіта такі тып паводкі назіраўся ў Японіі ў 2011 годзе, які быў выкліканы моцным землетрасеннеам ля берагоў краіны. Паводкі могуць быць абумоўлены прарывамі плацін і загараджальных дамб.
Паводкі здараюцца на многіх рэках Заходняй Еўропы, як то Дунай, Сена, Рона, По і іншых, а таксама на рэках Янцзы і Хуанхэ ў Кітаі, Місісіпі і Агая ў ЗША. У СССР вялікія паводкі назіраліся на Дняпры ў 1931 годзе і Волзе ў 1908 і 1926 гадах. У Беларусі часам здараецца выхад з берагоў Прыпяці і Нёмана.