Смаргонскі раён
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Смаргонскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Гродзенскай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Вілейскай, з верасня 1944 г. — Маладзечанскай, а з 20 студзеня 1960 г. — увайшоў у склад Гродзенскай вобласці. У 1985 годзе горад Смаргонь быў вылучаны ў асобную адміністрацыйную адзінку абласнога падпарадкавання. У лістападзе 1996 г. адміністрацыйныя адзінкі Смаргонскі раён і горад Смаргонь былі аб’яднаны ў адну — Смаргонскі раён.
Хуткія факты Смаргонскі раён, Краіна ...
Смаргонскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | Беларусь | ||||
Уваходзіць у | Гродзенская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Смаргонь | ||||
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 | ||||
Кіраўнік | Генадзь Васільевіч Харужык[d][1] | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 76,63 %, руская 18,54 % Размаўляюць дома: беларуская 52,5 %, руская 34,83 %[2] |
||||
Насельніцтва (2009) |
55 296 чал.[2] (4-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 37,17 чал./км² (4-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 87,36 %, рускія — 6,45 %, палякі — 2,0 %, украінцы — 1,37 %, іншыя — 2,82 %[2] |
||||
Плошча |
1 490,01[3] (8-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
149 м[4] | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Раён размешчаны на паўночным усходзе Гродзенскай вобласці. Плошча 1,5 тыс.км², насельніцтва — 58 200 чалавек. У складзе раёна 324 сельскія населеныя пункты, 7 сельсаветаў.
Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгуначная лінія і аўтадарога Мінск — Вільнюс.