Эрнэст Рэзерфорд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эрнэст Рэзерфорд (англ.: Ernest Rutherford; 30 жніўня 1871 года, Спрынг Грув, каля г. Нельсан, Новая Зеландыя — 19 кастрычніка 1937, Кембрыдж) — брытанскі фізік новазеландскага паходжання.
Хуткія факты Эрнэст Рэзерфорд, Дата нараджэння ...
Закрыць
Вядомы як «бацька» ядзернай фізікі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1908 года.
У 1911 годзе сваім знакамітым вопытам рассейвання α-часціц даказаў існаванне ў атамах дадатна зараджанага ядра і адмоўна зараджаных электронаў вакол яго[16]. На аснове вынікаў вопыту стварыў планетарную мадэль атама.