Высокае
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Высо́кае — места ў Беларусі, на рацэ Пульве. Уваходзіць у склад Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 5065 чалавек[1]. Знаходзіцца за 40 км ад Камянцу, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск (лінія Берасьце — Беласток). Аўтамабільныя дарогі на Берасьце і Пружаны.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Высокае (неадназначнасьць), Літоўск.
Quick Facts
Высокае лац. Vysokaje | |||||
Руіны замка Сапегаў | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | XIV стагодзьдзе | ||||
Магдэбурскае права: | 1494 | ||||
Былая назва: | Высокае Літоўскае | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Берасьцейская | ||||
Раён: | Камянецкі | ||||
Плошча: | 7 км² | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 5065 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 723,57 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1631 | ||||
Паштовы індэкс: | 225217 | ||||
СААТА: | 1240505000 | ||||
Нумарны знак: | 1 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°22′0″ пн. ш. 23°22′0″ у. д. | ||||
± Высокае Высокае | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Close
Высокае (да 1939 году — Высо́кае Літо́ўскае) — магдэбурскае места гістарычнай Берасьцейшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся руіны замка Сапегаў, клясыцыстычны палац Патоцкіх, барокавыя касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, капліца Сьвятой Барбары, кляштар з касьцёлам баніфратаў і Вялікая сынагога, помнікі архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў, часткова зруйнаваныя савецкімі ўладамі.