Гісторыя пошты і паштовых марак Эстоніі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гісто́рыя по́шты і пашто́вых ма́рак Эсто́ніі падзяляецца на пэрыяды, што адпавядаюць паштовым сыстэмам дзяржаваў, у складзе якіх знаходзілася тэрыторыя сучаснай Эстоніі (Швэцыя, Расейская імпэрыя, СССР), пэрыяд незалежнасьці Эстоніі (1918—1940) і сучаснай Эстонскай Рэспублікі (з 1991).
Quick Facts Гісторыя пошты, Пошта існуе ...
Эстонія | |
па-эстонску: Eesti | |
1918 | |
Гісторыя пошты | |
---|---|
Пошта існуе | з 1638 |
Чалец СПЗ |
з 7 ліпеня 1922 (адноўленае 30 красавіка 1992) |
Грашовая сыстэма | |
да 1 студзеня 1919, 1940—1941, 1944—1992 | 1 рубель = 100 капеек |
1 студзеня 1919 — 1 студзеня 1928 | 1 эстонская марка = 100 пэні |
1 студзеня 1928—1940, 26 чэрвеня 1992 — 1 студзеня 2011 | 1 эстонская крона = 100 сэнтаў |
з 1 студзеня 2011 | 1 эўра = 100 цэнтаў |
Eesti Post | |
Офіс пошты | Pallasti 28, 10001 Tallinn, Estonia |
Сайт пошты | www.post.ee |
Першыя паштовыя маркі | |
Стандартная | 22 лістапада 1918 |
Камэмаратыўная | 24 лютага 1928 |
Напаўпаштовая | 26 чэрвеня 1920 |
Авіяпаштовая | 13 сакавіка 1920 |
Безнамінальная | 16 сакавіка 1992 |
Паштовы блёк | 21 студзеня 1938 |
Філятэлія | |
Колькасьць марак у год | 25—30 |
Удзельнік WNS | з 2002 |
Чалец ФІП ад краіны | Eesti Filatelistide Liit |
Офіс суполкі | Pk. 84, 10502 Tallinn, Estonia |
Эстоніі ў 1712—1730 роках Мапа-сьцяг сучаснай Эстоніі |
Close
Першая эстонская паштовая марка была выпушчаная неўзабаве па атрыманьні незалежнасьці, у лістападзе 1918 року. 10 красавіка 1991 распачало працу дзяржаўнае прадпрыемства «Eesti Post», якое зьяўляецца чальцом Сусьветнага паштовага зьвязу і займаецца выпускам марак сучаснай Эстонскай Рэспублікі. Першы выпуск зь дзевяці паштовых марак сучаснай Эстоніі выйшаў у абарачэньне 1 кастрычніка 1991.