Швэцыя
краіна ў Паўночнай Эўропе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Швэ́цыя, афіцыйна: Карале́ўства Швэ́цыя (па-швэдзку: Konungariket Sverige) — краіна ў Скандынавіі. Мяжуе з Нарвэгіяй на захадзе і зь Фінляндыяй на паўночным усходзе, мае водныя граніцы з Даніяй, Нямеччынай і Польшчай на поўдні, Летувой, Латвіяй, Эстоніяй і Расеяй на ўсходзе. З плошчай у 450 тыс. км² Швэцыя зьяўляецца трэцяй па велічыні краінай Эўрапейскага Зьвязу. Насельніцтва — каля 9,65 млн чалавек, шчыльнасьць невялікая (21 чалавек на км²), істотна больш населены поўдзень краіны. Каля 85% насельніцтва жыве ў гарадах. Сталіца Швэцыі і найбуйнейшы горад — Стакгольм, у якім пражывае амаль 1,4 млн чалавек (у тым ліку ў межах камуны — 897 700 чалавек, а ў лэне — амаль 2,2 млн чалавек). Другім паводле велічыні горадам краіны зьяўляецца разьмешчаны на захадзе краіны Гётэборг (каля 550 000 жыхароў, з прадмесьцямі 940 000), а трэцім — Мальмё (280 000 чалавек, у Вялікім Мальмё — 660 000), які знаходзіцца на поўдні Швэцыі.
Швэцыя лац. Švecyja Konungariket Sverige | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: För Sverige i tiden | |||||
Дзяржаўны гімн: «Du gamla, Du fria» | |||||
Афіцыйная мова | швэдзкая | ||||
Сталіца | Стакгольм | ||||
Найбуйнейшы горад | Стакгольм | ||||
Форма кіраваньня | Канстытуцыйная манархія Карл XVI Густаў Ульф Крыстэрсан | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
56-е месца ў сьвеце 447420[1] (разам з вадою 528 447) км² 8,67% | ||||
Насельніцтва • агульнае (2014) • шчыльнасьць |
89-е месца ў сьвеце 9 693 000[1] 21,5/км² | ||||
СУП • агульны (2015) • на душу насельніцтва |
42 месца ў сьвеце $467,4 млрд[2]> $48 000 | ||||
Валюта | Швэдзкая крона (SEK) | ||||
Часавы пас • улетку |
CET (UTC+1) CEST (UTC+2) | ||||
Незалежнасьць | няма дакладнай даты | ||||
Аўтамабільны знак | S | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .se | ||||
Тэлефонны код | +46 |
Як сувэрэнная краіна Швэцыя ўзьнікла ў Сярэднявеччы. У XVII стагодзьдзі краіна пашырыла свае ўладаньні і стварыла Швэдзкую імпэрыю, якая была адной з эўрапейскіх вялікіх дзяржаваў у XVII і XVIII стагодзьдзях. Большасьць па-заскандынаўскіх тэрыторыяў Швэцыя страціла на працягу XVIII—XIX стагодзьдзяў. З 1814 году Швэцыя больш ня ўдзельнічае ў войнах і зьяўляецца нэўтральнай краінай.
Сучасная Швэцыя — канстытуцыйная манархія з высокаразьвітой эканомікай. У сьпісе «Індэксу дэмакратыі» часопісу The Economists Швэцыя займае 4-е месца, а паводле падлікаў ПРААН яна знаходзіцца на 10-м месцы ў сьвеце па ўзроўні разьвіцьця чалавечага патэнцыялу.
Назва краіны паходзіць ад паўночнагерманскага племені свэяў.