Стакгольм
сталіца Швэцыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Стакго́льм (па-швэдзку: Stockholm; швэдзкае вымаўленьнеˈstɔkːˈhɔlm, ˈstɔkːˈɔlm, ˈstɔkːɔlm[4] Слухаць (зьвесткі)) — сталіца і найбуйнейшы горад Швэцыі, з насельніцтвам каля 1 мільёну чалавек (на канец 2023 году). Разьмешчаны на ўсходзе краіны, паміж возерам Мэлярэн і Балтыйскім морам. Гістарычна істотным аказалася геаграфічнае разьмяшчэньне гораду на 14 астравах паўднёва-ўсходняга ўзьбярэжжа Швэцыі.
Стакгольм | |||||
швэдз. Stockholm | |||||
Уверсе: выгляд на цэнтар Стакгольму з востравам Рыдаргольмэн на пярэднім пляне. Зьлева: карабель Af Chapman і мост Шэпсбрун. Справа: арэна Глюбэн. Унізе: Каралеўскі палац. | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1252 | ||||
Краіна: | Швэцыя | ||||
Лэн: | Стакгольм | ||||
Кіраўнік: | Карын Вангард[d] | ||||
Плошча: | 187,16 км² [1] | ||||
Вышыня: | 102 м н. у. м. | ||||
Унутраны падзел: | 14 раёнаў | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 988 943 чал. (2023)[2] | ||||
шчыльнасьць: | 5283,94 чал./км² (2023) | ||||
аглямэрацыя: | 1 617 407 чал. (2020)[3] | ||||
мэтраполія: | 2 454 821 чал. (2023) | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +46 8 | ||||
Паштовы індэкс: | 100 00–200 00 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 59°19′46″ пн. ш. 18°4′7″ у. д. | ||||
Стакгольм | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.stockholm.se |
Стакгольм зьяўляецца культурным, палітычным і эканамічным цэнтрам Швэцыі. Тут знаходзяцца галоўная рэзыдэнцыя швэдзкага караля, швэдзкага ўраду і парлямэнту. У горадзе пражывае каля 22% насельніцтва краіны. У 2008 годзе амэрыканскі часопіс Foreign Policy склаў сьпіс гарадоў, якія граюць найбольш значную ролю ў міжнародных інтэграцыйных стасунках, — «Global Cities Index» — у якім Стакгольм займаў 24-е месца ў сьвеце, 10-е ў Эўропе і першае ў Скандынавіі[5]. Разьмешчаны на шэрагу астравоў, горад вядомы сваёй прыгажосьцю, выдатнаю архітэктураю і шматлікімі паркамі[6]. Гэтыя і іншыя фактары далі падставу назваць Стакгольм «Паўночнаю Вэнэцыяй»[7] і «Каралеваю Мэлярэну».
У горадзе знаходзіцца вялікая колькасьць музэяў, шэраг тэатраў і вышэйшых навучальных установаў. Тут праводзяцца шматлікія фэстывалі і спартовыя спаборніцтвы як нацыянальнага, так і міжнароднага ўзроўню. Стакгольм — другі пасьля Капэнгагену горад Скандынавіі па колькасьці наведвальнікаў (каля 1 млн турыстаў штогод).
На гербе Стакгольму выяўлены заступнік гораду Эрык IX Сьвяты.