Закарпацкая вобласьць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Закарпацкая вобласьць (па-ўкраінску: Закарпатська область) — вобласьць на захадзе Ўкраіны. На ўсходзе мяжуе з Івана-Франкоўскай вобласьцю, на поўдні — з Румыніяй, на захадзе — з Вугоршчынай, Славаччынай, і Польшчай. На поўначы мяжуе зь Львоўскай вобласьцю. Цэнтар — горад Ужгарад. Насельніцтва вобласьці 1 254 614 чалавек.
Quick Facts Гімн, Агульныя зьвесткі ...
Закарпацкая вобласьць | |
Закарпатська область | |
Герб | Сьцяг |
Гімн | Гімн Закарпацкай вобласці[d] |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | Украіна |
Статус | вобласьць |
Уваходзіць у | Карпацкая Русь |
Адміністрацыйны цэнтар | Ужгарад |
Улучае | 13 раёнаў і 5 гарадоў абласнога значэньня. |
Найбольшы горад | Ужгарад |
Іншыя буйныя гарады | Мукачава, Хуст, Рахаў, Берагава, Вінаградаў, Чоп |
Дата ўтварэньня | 22 студзеня 1946[1] |
Губэрнатар | Генадзь Маскаль |
Насельніцтва (2001) | 1 254 614 (2,65%, 16-е месца) |
Шчыльнасьць | 98,02 чал./км² |
Нацыянальны склад | украінцы — 79,7% вугорцы — 12,1% румыны — 2,6% расейцы — 2,5% цыганы — 1,1% русіны — 0,8% славакі — 0,5% немцы — 0,3% |
Канфэсійны склад | праваслаўе, грэка-каталіцызм, рыма-каталіцызм, кальвінізм |
Плошча | 12 777 км² (2,11%, 24-е месца) |
Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшы пункт · сярэдняя вышыня | Гавэрла, 2061 м 579 м |
Месцазнаходжаньне Закарпацкай вобласьці | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +2 |
Код ISO 3166-2 | UA-21 |
Тэлефонны код | 31 |
Паштовыя індэксы | 88000–88999, 89000–89999 і 90000–90999 |
Інтэрнэт-дамэн | uzhgorod.ua, uz.ua |
Код аўтам. нумароў | АО |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Close
Буйныя гарады — Ужгарад, Мукачава, Хуст, Рахаў, Берагава, Вінаградаў. Поруч гораду Чоп знаходзіцца крайні заходні пункт Украіны.