Месяц (спадарожнік)
прыродны спадарожнік Зямлі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ме́сяц () — адзіны натуральны спадарожнік Зямлі і пяты паводле велічыні ў Сонечнай сыстэме. Сярэдняя адлегласьць ад цэнтру Зямлі да цэнтру Месяца — 384 403 км, што адпавядае каля 30 дыямэтрам Зямлі. Месяц ёсьць самым вялікім сярод плянэтарных спадарожнікаў паводле велічыні плянэты, пакол якой ён абарачаецца. Акрамя таго, ён другі спадарожнік Сонечнай сыстэмы паводле шчыльнасьці пасьля спадарожніка Юпітэра Іо сярод тых, чыя шчыльнасьць дакладна вядомая.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Месяц.
Месяц у поўню | |
Арбітальныя характарыстыкі | |
---|---|
Вялікая паўвось | 384 399 км (0,00257 а.а.) |
Эксцэнтрысытэт | 0,0549 |
Арбітальны пэрыяд | 27,321582 дня (27 д 7 г 43.1 хв) |
Нахіл арбіты | 5.145° да экліптыкі |
Фізычныя характарыстыкі | |
Дыямэтар | 3 474,20 км (0,273 дыямэтра Зямлі) |
Плошча паверхні | 3,793 × 107 км² (0,074 плошчы Зямлі) |
Маса | 7,3477 × 1022 кг (0,012300 масы Зямлі) |
Шчыльнасьць | 3,3464 г/см³ |
Паскарэньне вольнага падзеньня | 1,622 м/с² |
Пэрыяд звароту вакол сваёй восі | 27,321582 дня (сынхранізаваны) |
Нахіл восевага кручэньня | 1,5424° (да экліптыкі) |
Альбеда | 0,136 |
Тэмпэратура паверхні | ад 70 да 390 K |
Атмасфэра | ціск ад 10-7 Па (на Сонцы) да 10-10 (у цемры), склад: Ar, He, Ne, K, H, Ra |
З-за малой вагі і гравітацыі на месяцы практычна адсутнічае атмасфэра. Неба заўсюль чорнае. Днём тэмпэратура на паверхні Месяца падымаецца да +120 °C, ноччу можа апусьціцца да −160 °C.
Месяц выклікае прылівы ў акіянах Зямлі. За кошт істотнай сілы прыцягненьня з боку Месяца вада ў акіянах набліжаецца да Месяца, з-за чаго яе ўзровень зьмяняецца з пэрыядам у адзін дзень[1].
Паходжаньне Месяца дакладна невядомае, але большасьць астраномаў пагаджаюцца з тым, што працэс яго фармаваньня пачаўся каля 4,5 млн гадоў[2].
Праз тое, што Месяц добра відаць з паверхні Зямлі, а таксама праз рэгулярныя цыклі месяцовых фазаў бачнасьці яго зь Зямлі, яшчэ спрадвеку былі утвораныя культурныя арыентыры і ўплыў на чалавечыя грамадзтвы і культуру чалавека. Такія адбіткі можна знайсьці ў мовах, сыстэмах месяцовага календару, мастацтве і міталёгіі.