Маса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ма́са (ад стар.-грэц. μᾶζα) — адна з найважнейшых фізычных велічынь. Першапачаткова яна характарызавала «колькасьць рэчыва» ў фізычным аб’екце, ад якой, па тагачасных уяўленьнях, залежылі як здольнасьць аб’екта аказваць супор прыкладзенай сіле (інэртнасьць), так і гравітацыйныя ўласьцівасьці.
Quick Facts Вымернасьць, Адзінкі вымярэньня ...
Close
У сучаснай фізыцы пад масай разумеюць дзьве розныя ўласьцівасьці фізычнага аб’екта:
- Інэртная маса — характарызуе меру інэртнасьці целаў і фігуруе ў другім законе Ньютана:
У выпадку, калі адна і тая ж сіла (акрамя гравітацыі) аднолькава паскарае розныя целы, гэтым целам прыпісваюць аднолькавую масу.
Маса цела не залежыць ад таго, якія сілы і ў які момант на яго ўзьдзейнічаюць. - Гравітацыйная маса — вызначае, зь якой сілай цела ўзаемадзейнічае са зьнешнімі гравітацыйнымі палямі (пасіўная гравітацыйная маса) і якое гравітацыйнае поле стварае само гэтае цела (актыўная гравітацыйная маса).