Кіляграм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кілягра́м — адзінка масы, адна з асноўных адзінак сыстэмы СІ, скарачаецца як кг. На сёньняшні дзень кіляграм вызначаецца празь фіксацыю сталай Плянка («6,62607015• ×10−34 Дж•с») праз мэтар і сэкунду[1][2].
У штодзённым выкарыстаньні, маса аб’екта, зададзенага ў кіляграмах, часта згадваецца як ягоная вага, якая зьяўляецца мерай сілы цяжару або цяжар аб’екта. Вага ў кіляграмах тэхнічна не ўваходзіць у сьпіс адзінак СІ, а адзінка вымярэньня для вагі вядомая як кіляграм-сіла. Эквівалентная адзінка вымярэньня сілы цяжару ёсьць фунт-сіла. У строгім навуковым кантэксьце, сіла, як правіла, вымяраецца адзінкай СІ ньютан.
Кіляграм зьяўляецца адзінай базавай адзінкай СІ з прыстаўкай у рамках свайго імя. Чатыры зь сямі базавых велічыняў у сыстэме СІ вызначаюцца па адносінах да кіляграму, таму ейная стабільнасьць вельмі важная. Некаторыя іншыя адзінкі масы: цэнтнэр, драхма, фунт, гран, квінтал, тона, унцыя.