Юры Радзівіл «Геркулес»
дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ю́ры Радзіві́л (мянушкі Віктар, Пераможца, Літоўскі Геркулес[1]; каля 1480 — красавік 1541[2]) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падчашы вялікі літоўскі (1509—1517), ваявода кіеўскі (1510/1511—1514), гетман польны літоўскі (1520—1523), кашталян троцкі (1522—1527) і віленскі (з 1527), маршалак дворны літоўскі (з 1528), гетман вялікі літоўскі (з 1531). Заснавальнік біржанска-дубінкаўскай (таксама вядомай як пратэстанцкай) лініі роду Радзівілаў. Здабыў шырокую вядомасьць дзякуючы сваім вайсковым дасягненьням (атрымаў перамогу ў 30 бітвах[2]) і мастацтву палітыка[3].
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Юры Радзівіл.
Юры Радзівіл «Геркулес» | |
Герб «Трубы» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1480(1480) |
Памёр | красавік 1541 |
Род | Радзівілы |
Бацькі | Мікалай Радзівіл «Стары» Соф’я з Манівідаў |
Жонка | Барбара з Кішкаў Барбара з Колаў |
Дзеці | ад 2-га шлюбу: Мікалай, Ганна Альжбета, Барбара |
Дзейнасьць | дыплямат |
Быў адным з найбагацейшых магнатаў Вялікае Княства. Валодаў маёнткамі Сьвірам, Міхалішкамі, Жупранамі, Барунамі, Геранёнамі ў Ашмянскім павеце, Індурай, Котрай, Таболай у Гарадзенскім, Жырмунамі, Дакудавым, Сяльцом і Зблянамі ў Лідзкім, Уселюбам і Ліпскам у Наваградзкім, Вязыньню, Налібакамі і Каменем Харэцкім у Менскім паветах, вялікай колькасьцю маёнткаў на тэрыторыі сучаснай Летувы. З 1500-х гадоў быў старостам-намесьнікам вяленскім, майшагольскім, мерацкім, уцянскім, мазырскім (1511—1514), гарадзенскім[2] (з 1514), беліцкім (з 1528), валынскім, лідзкім, скідальскім, крынкаўскім і азёрскім.