Інстытут гісторыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Інстыту́т гісто́рыі — дасьледчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваная ў кастрычніку 1929 году ў якасьці Інстытуту гістарычных навук.
Інстытут гісторыі | |
Уваход у інстытут (2019 г.) | |
Абрэвіятура | ІГ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 15 кастрычніка 1929 (94 гады таму) |
Тып | навуковая |
Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
Штаб-кватэра | Першамайскі раён, Акадэмічная вул., д. 1[1] |
Месцазнаходжаньне | Менск |
Каардынаты | 53.919625° пн. ш. 27.598332° у. д. / 53.919625; 27.598332 |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Беларусь |
Афіцыйныя мовы | беларуская, расейская |
Кіраўнік | Вячаслаў Даніловіч |
Намесьнік у навуковай працы | Вадзім Лакіза |
Намесьнік у агульных пытаньнях | Фёдар Шаўко |
Навуковы сакратар | Андрэй Салаўянаў[2] |
Кіроўны орган | Кіраўніцтва |
Матчына кампанія | Нацыянальная акадэмія навук Беларусі |
Колькасьць супрацоўнікаў | 92 |
Колькасьць валянтэраў | 22 асьпіранты[3] і 20 дактарантаў[4] (2018 год) |
Сайт | history.by/be |
Колішняя назва | Інстытут гістарычных навук (да 1931 году) |
У інстытуце праводзіцца дасьледаваньне сацыяльна-эканамічнага, грамадзка-палітычнага, дзяржаўнага, нацыянальнага ды культурнага разьвіцьця Беларусі, у тым ліку дасьледаваньні па спэцыяльных гістарычных дысцыплінах. Супрацоўнікамі інстытуту праводзяцца архэалягічныя дасьледаваньні помнікаў гісторыі Беларусі, распрацоўка праблем гісторыі і тэндэнцый разьвіцьця матэрыяльнай культуры Беларусі[5]. На 2020 год у асьпірантуру прымалі па 5 спэцыяльнасьцях: 1) айчынная гісторыя; 2) антрапалёгія; 3) археалёгія; 4) гістарыяграфія, крыніцазнаўства і мэтады гістарычнага дасьледаваньня; 5) этнаграфія і этналёгія[3]. У дактарантуру па першых 4-х зь іх[4]. Выпускаліся 3 штогоднікі: «Актуальныя пытаньні антрапалёгіі» (з 2006 году), «Гістарычна-археалягічны зборнік» (з 1927 г.) і «Матэрыялы па археалёгіі Беларусі» (з 1957 г.)[6]. Штогод ладзілі Міжнародную школу гісторыка-археалягічных дасьледаваньняў з інстытутамі краінаў Азіі (Казахстан і Туркмэністан) і 13 дасьледчымі ўстановамі з 7 краінаў Эўропы — Латвіі, Летувы, Польшчы (3: Падляскі музэй), Расеі (4) і Ўкраіны (2), а таксама Італіі (Мадэнскі ўнівэрсытэт) і Францыі (Цэнтар напалеонаўскіх дасьледаваньняў)[7].