Вялікі Пёс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялі́кі Пёс (па-лацінску: Canis Major, CMa) — адно з 88 сучасных сузор’яў, якое паходзіць з Старажытнай Грэцыі і было пералічанае ў «Альмагесьце» Пталемэя, астранома II стагодзьдзя. Міталягічна, Вялікі Пёс — адзін з псоў, што дапамагаюць у паляваньні Арыёну (побач з Малым Псом). У сузор’і Вялікага Пса знаходзіцца зорка Сырыюс (α Вялікага Пса) — падвойная зорка, ня толькі найярчэйшая ў сузор’і, але і ва ўсім начным небе — мае бачную зорную велічыню −1,46m. Сваёй яскравасьцю яна абавязаная і блізкаму разьмяшчэньню адносна Сонечнай сыстэмы: знаходзячыся за 8,60 сьв. гадоў ад Сонца, Сырыюс зьяўляецца 5-й найбліжэйшай зоркай. Наадварот, іншыя яскравыя аб’екты сузор’я найчасьцей — аддаленыя яскравыя і звышгіганты. Так, Адара (ε Вялікага Пса), другая паводле яскравасьці зорка Вялікага Пса, мае зорную велічыню 1,5. За ёй ходам ідзе Вэзэн (δ CMa) — 1,8, Мірцам (β CMa) — 2,0, і Алюдра (η CMa) — 2,4. Чырвоны звышгігант VY Вялікага Пса — адна з найбуйнейшых зорак, вядомых навуцы.
Вялікі Пёс | |
Сьпіс зорак у сузор’і Вялікага Пса | |
Лацінская назва | Canis Major |
---|---|
· у родным склоне | Canis Majoris |
· скарот | CMa |
Простае ўзьняцьцё | 7г |
Схіленьне | −20° |
Квадрант | SQ2 |
Плошча | 380 кв. гр. (43-е) |
Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 32 |
Зорак з плянэтамі | 6 |
Зорак ярчэй за 3.00m | 5 |
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 1 |
Найярчэйшая зорка | Сырыюс (α CMa) (−1,46m) |
Найбліжэйшая зорка | Сырыюс (α CMa) (8,60 сьв. г., 2,64 пк) |
Аб’екты Мэсье | 1 |
Памежныя сузор’і | |
Назіраецца ў шыротах паміж +60° і −90°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу лютага. |