Дамаск
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дама́ск (па-арабску: دمشق) — сталіца й другі па велічыні горад Сырыі пасьля Алепа, шырока вядомы ў Сырыі як «Аль-Шам» (араб. الشام). Акрамя таго, ён зьяўляецца адным з найстарэйшых бесьперапынна населеных гарадоў у сьвеце. Дамаск ёсьць буйным культурным і рэлігійным цэнтрам на Блізкім Усходзе. Паводле ацэнак колькасьць насельніцтва ў горадзе на 2009 год складала 1 711 000 чалавек[1]. Дамаск ёсьць самым буйным прамысловым і навуковым цэнтрам Сырыі, значным гандлёвым цэнтарам і адным з чатырох асноўных сьвятых гарадоў ісламу. Горад выдзелены ў асобную адміністрацыйную адзінку Сырыі.
Дамаск | |
Першыя згадкі: | 1500 да н. э. |
Краіна: | Сырыя |
Акруга: | Дамаск |
Кіраўнік: | Bishr Al Sabban[d] |
Плошча: | 573 км² |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 1 700 000 чал. |
шчыльнасьць: | 2966,84 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | 011 |
Геаграфічныя каардынаты: | 33°31′0″ пн. ш. 36°18′0″ у. д. |
Дамаск | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://www.damascus.gov.sy/ |
Разьмешчаны на паўднёвым-захадзе Сырыі, Дамаск цэнтар буйной гарадзкой мэтраполіі ў 2,6 млн чалавек (на 2004 год)[2]. Геаграфічна месьціцца ля ўсходніх перадгор’ях Антылібанскага хрыбта за 80 кілямэтраў унутр ад усходняга берагу Міжземнага мора на плято за 680 мэтраў над узроўнем мора. Дамаск мае паўзасушлівы клімат з-за эфэкту даждавога ценю. Праз горад працякае рака Барада.
Першыя пасяленцы зьявіліся тут ў II тысячагодзьдзі да н. э., горад быў абраны ў якасьці сталіцы халіфата Амэядаў, і зьяўляўся ёй з 661 да 750 году. Пасьля перамогі дынастыі Абасыдаў, сталіца была перанесена ў Багдад. Дамаск апынуўся ў палітычным заняпадзе й ня меў значнай палітычнай вагі падчас усёй эпохі Абасыдаў. Сваё істотнае значэньне ён вярнуў толькі ў пэрыяды Аюбідаў і мамлюкаў. У час асманскага валадарства, горад зноўку страціў сваё значэньне, захоўваючы пры гэтым пэўны культурны прэстыж. Сёньня гэта месца цэнтральнага сырыйскага ўрада й усіхніх міністэрстваў. Дамаск быў абраны ў 2008 годзе арабскай культурнай сталіцай[3].