Ліепайскі порт
марскі порт Латвіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ліепайскі порт — незамярзальны[1] марскі порт Латвіі, заснаваны ў 1263 годзе на Балтыйскім моры.
Назва арыгінальнай мовай | Liepājas osta |
---|---|
Краіна | Латвія |
Адміністрацыйная адзінка | Ліепая |
Геаграфічныя каардынаты | 56°31′40″N 20°59′40″E |
Першая пісьмовая згадка | 1263 |
Месьціцца за 727 км ад Менску (Беларусь), а таксама за 216 марскіх міляў ад Стакгольму (Швэцыя), што складала 16 гадзінаў плаваньня, і за 325 марскіх міляў ад Капэнгагену (Данія), што складала 26 гадзінаў плаваньня. На 2023 год займаў 1182 гектары, зь іх 68 % (810 га) на вадзе і рэшту (372 га) на сушы. Налічваў 80 прычалаў агульнай даўжынёй 10 км, зь іх 5500 мэтраў — для звычайных і сыпкіх грузаў, 1500 м — для рыбалоўства і партовага флёту, 1300 м — для вадкіх грузаў, 1200 м — для суднабудаваньня і рамонту, 550 м — для яхтаў і прагулачных суднаў. Мог прымаць караблі з уляганьнем да 11 мэтраў, шырынёй да 35 мэтраў і даўжынёй да 240 мэтраў[2]. Порт ёсьць часткай Ліепайскай спэцыяльнай эканамічнай зоны, што ахоплівае 65 % (3979 га) земляў горада[3].