Макс Вэбэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Макс Вэ́бэр (па-нямецку: Max Weber; 21 красавіка 1864, Эрфурт, Саксонія, Прусія — 14 чэрвеня 1920, Мюнхэн, Ваймарская рэспубліка) — нямецкі сацыёляг, эканаміст, юрыст. Старэйшы брат вядомага сацыёляга Альфрэда Вэбэра.
Макс Вэбэр | |
па-нямецку: Max Weber | |
Дата нараджэньня | 21 красавіка 1864(1864-04-21)[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | 14 чэрвеня 1920(1920-06-14)[4][1][2][…] (56 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | пнэўманія[5] і гішпанскі грып[5] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | юрыст, эканаміст, сацыёляг, філёзаф, антраполяг, адвакат, прафэсар унівэрсытэту, музыказнаўца, палітык, гісторык |
Навуковая сфэра | сацыялёгія рэлігіі[d], гісторыя — навука[d], эканоміка, сацыялёгія, гісторыя, гаспадарка[d] і сацыялёгія арганізацыяў[d] |
Месца працы | |
Навуковы кіраўнік | Левін Гольдшміт[d], Аўгуст Майцэн[d] і Рудольф фон Гнайст[d] |
Вучні | Альфрэд Шуц[d] і Гаральд Гарфінкель[d] |
Бацька | Макс Вэбэр[d] |
Маці | Гэлена Вэбэр[d] |
Подпіс | |
Ягоныя ідэі глыбока паўплывалі на наступныя сацыяльныя тэорыі і дасьледаваньні. Вэбэр часьцяком цытуецца разам Эмілем Дзюркаймам і Карлам Марксам, бо ўсе трое зьяўляюцца, па сутнасьці, заснавальнікамі сацыялёгіі[7][8][9][10]. Вэбэр зьяўляўся адным з галоўных прыхільнікаў мэтадалёгіі антыпазытывізму, прытрымліваючыся пазыцыі вывучэньня сацыяльнага дзеяньня праз разумелую сацыялёгію, а не праз чыстую эмпірыку. У аснове такой мэтадалёгіі ляжыць разуменьне мэты і сэнсу, якія людзі надаюць сваім уласным дзеяньням. У адрозьненьне ад Дзюркайма, ён ня верыў у адзіную прычыну і хутчэй выказаў здагадку, што для любога выніку можа быць некалькі прычынаў[11].
Асноўнай інтэлектуальнай праблемай Вэбэра зьяўлялася разуменьне працэсаў рацыяналізацыі, сэкулярызацыі і «вызваленьне ад чараў сьвету», якія ён зьвязваў з ростам капіталізму і ўсталяваньнем эпохі мадэрну[12]. Ён бачыў гэтыя працэсы вынікам новага спосабу мысьленьня аб сьвеце[13]. Вэбэр вядомы дзякуючы тэзу аб тым, што эканамічная сацыялёгія і сацыялёгія рэлігіі спалучаюцца. Такое меркаваньне было распрацавана сацыёлягам у кнізе «Пратэстанцкая этыка і дух капіталізму» (ням. Die protestantische Ethik und der Geist des Kapitalismus), у якой Вэбэр канстатаваў, што аскетычны пратэстантызм непасрэдна зьвязаны з ростам рынкавага капіталізму і рацыянальна-прававой нацыянальнай дзяржавы ў краінах Захаду. Ён сьцьвярджаў, што ў аснове росту капіталізму ляжаць менавіта дагматы пратэстантызму. Такім чынам, можна сказаць, што духу капіталізму ўласьцівы пратэстанцкія рэлігійныя каштоўнасьці.