Сацыялёгія
навуковая дысцыпліна / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сацыялёгія (ад лац. societsa — „грамадзтва“ й стар.-грэц. λóγος — „навука“[1]), таксама грамадазна́ўства — навука, якая сыстэматычна дасьледуе функцыянаваньне й зьмены грамадзтва, сацыяльныя законы, працэсы й структуры, якія яднаюць ці падзяляюць людзей, ствараюць сувязі паміж людзьмі альбо ёсьць іхняя праява, а таксама працэс іхніх зьменаў.
Сацыялёгія | |
Навука | |
Зьвесткі | |
---|---|
Падкляса ад | грамадзкія навукі[d] |
Тэма | функцыянаваньне й зьмены грамадзтва |
Вывучаецца ў | гісторыя сацыялёгіі[d], сацыялёгія сацыялёгіі[d] і філязофія сацыялёгіі[d] |
Прадмет вывучэньня | грамадзтва, стаць, групавое дзеяньне[d], адукацыя, праца, сацыяльная кляса[d], сацыяльны канфлікт[d] і структура[d] |
Гісторыя | гісторыя сацыялёгіі[d] і летапіс грамадазнаўства[d] |
Сацыялёгія ў Вікісховішчы |
Асноўная мэта сацыялёгіі — аналіз структуры сацыяльных адносін у тым выглядзе, у якім яны складваюцца ў ходзе сацыяльнага ўзаемадзеяньня. Мэтадалягічна сацыялёгія ў значнай ступені базуецца на эмпірычных дасьледаваньнях. Сацыялёгію адносяць да грамадзкіх альбо гуманітарных навук.
Сацыёлягі дасьледуюць таксама адзінкі ў складзе сацыяльных групаў, чалавечыя стасункі (напрыклад, сям’я, супольнасьці, таварыствы, задзіночаньні й г. д.). Чалавечыя стасункі ў разуменьні сацыяльнае дынамікі могуць аб’ядноўваць людзей праз утварэньне сацыяльных групаў, установаў ці нават цэлых грамадзтваў, альбо падзяляць праз грамадзкія падзелы.