Нямецкі рамантызм
інтэлектуальны кірунак канца XVIII — пачатку XIX стагодзьдзяў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Няме́цкі рамантызм — дамінантны кірунак у філязофіі, мастацтве і культуры нямецкамоўных краінаў канца XVIII — пачатку XIX стагодзьдзяў.
Раньнія нямецкія рамантыкі мерыліся сынтэзаваць новы адменьнік культуры, філязофіі і навукі, азіраючыся на Сярэднявечча як на больш простую мадэль узаемадзеяньня культуры і чалавека. Тым ня менш, зь цягам часу раньнія рамантыкі ўсё больш усьведамлялі кволасьць таго адзінства, якога яны шукалі[1]. Позьнія ж нямецкія рамантыкі адзначалі больш моцны ўплыў штодзённай рэчаіснасьці на зь першага погляду іррацыянальныя і звышнатуральныя праекцыі розуму паэтычнага творцы. У прыватнасьці, нямецкі паэт Гайнрых Гайнэ крытыкаваў раньніх рамантыкаў за разгляданьне Сярэднявечча ў якасьці мадэлі адзінства паміж мастацтвам і грамадзтвам[1].