Сэлен
хімічны элемэнт / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сэле́н (лац. selenium) — немэтал-халькаген.
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Выгляд | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
чорны, шэры і чырвны сэлен Натуральны сэлен | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Назва, сымбаль, атамны нумар | Сэлен, Se, 34 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Катэгорыя элемэнту | Немэталы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Група, пэрыяд, блёк | 16, 4, p | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Адносная атамная маса | 78,96 г·моль−1 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Канфігурацыя электронаў | [Ar]3d104s24p4 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Электронаў у абалонцы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Фізычныя ўласьцівасьці | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Колер | шэры | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Фаза | Цьвёрдае цела | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Шчыльнасьць (пры п. т.) | (шэры) 4,81 г·см−3 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Шчыльнасьць (пры п. т.) | (чырвоны) 4,39 г·см−3 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Шчыльнасьць (пры п. т.) | (чорны) 4,28 г·см−3 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Шчыльнасьць вадкасьці пры т. пл. | 3,99 г·см−3 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Тэмпэратура плаўленьня | 217 °C | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Тэмпэратура кіпеньня | 684,9 °C | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Крытычны пункт | 1766 K, 27,2 МПа | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Удзельная цеплыня плаўленьня | 5,4 кДж·моль−1 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Удзельная цеплыня выпарваньня | 26 кДж·моль−1 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Магнэтызм | дыямагнэтык | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Цеплаправоднасьць | (300 K) 0,52 Вт·м−1·K−1 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Хуткасьць гуку | 3350 м/с | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Модуль Юнга | 10 ГПа | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Цьвёрдасьць Моаса | 2 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Цьвёрдасьць Брынэля | 736 МПа | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Уласьцівасьці атама | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ступені затляненьня | -2, +4, +6 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Электраадмоўнасьць | 2,5 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Энэргіі іянізацыі | 1-я: 941 кДж·моль−1 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
2-я: 2045 кДж·моль−1 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
3-я: 2973,7 кДж·моль−1 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Атамны радыюс | 115 пм | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кавалентны радыюс | 116 пм Крыніца: | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Радыюс Ван дэр Ваальса | 190 пм | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Іншыя характарыстыкі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар CAS | 7782-49-2 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Найбольш стабільныя ізатопы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Асн. артыкул: ізатопы сэлена | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Хімічны элемэнт VI групы кароткай формы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 34. Хімічны знак— Se. Расьсеяны ў прыродзе элемэнт. Пастаянны спадарожнік серкі. Уваходзіць у склад некалькіх рэдкіх мінэралаў — круксыту (анг. crookesite, утрыманьне сэлену 33,6%) і клаўсталіту (PbSe). Уваходзіць у склад сульфідных мінэралаў медзі, цынку, волава. Утрыманьне сэлену ў зямной кары складе прыкладна 90 частак на млрд[1], утрыманьне ў марской вадзе — 4×10-3 мг/л[2]. Выдзелены ў 1817 годзе вядомым швэдзкім хімікам Ёнсам Якабам Бэрцэліюсам[3]. Каля паловы XIX стагодзьдзя сэлен лічылі атрутай, пасьля чаго высьвятлілася, што ён неабходны для здароўя чалавека[4]. Штодзённа чалавеку і жывёлам неабходна 50—100 мкг[5]. Сэлен абараняе жаночыя і мужчынскія гаметацыты ад пашкоджаньня і спрыяе іх сазраваньню[6]. Сэлен уваходзіць у склад сэленапратэінаў, якія маюць шмат эфэктаў — ад антыаксыдантнага да антызапаленчага[7]. Спачатку сэлен атрымлівалі з нагару, які заставаўся пасьля перапрацоўкі сульфідаў медных руд. Зараз асноўным мэтадам атрыманьня сэлену зьяўляецца зала з аноду, якая застаецца пасьля электролізу медзі. Сэлен атрымліваецца пасьля награваньня залы з содай ці сернай кісьляй, або праз плаўленьне яе з содай і салетрай. Сэлен існуе ў некалькіх алятропных формах. Агульна прынятыя тры мадыфікацыі, але некаторыя навукоўцы выдзяляюць шэсьць розных формаў. Сэлен можа існаваць як у аморфным, так і ў крышталічным стане. Аморфны сэлен мае або форму чырвонага парашку, або чорную шкловідную форму. Крышталічная монаклінная форма мае цёмна-чырвоны колер, крышталічная шасьцігранная форма сэлену самая стабільная мае шэры мэталічны колер. Сэлен мае пяць стабільных ізатопаў[8]. Існуюць таксама 29 іншых ізатопаў і ізамэраў. Самы працяглы пэрыяд паўраспаду зь іх мае 75Se[9] з пэрыядам паўраспаду[10]. Элемэнт нагадвае серку сваімі формамі і злучэньнямі. Сэлен праяўляе ўласьцівасьць фотавальтаікі, якая дазваляе ператвараць сьвятло непасрэдна ў электрычнасьць. Таксама назіраецца эфэкт фотаправоднасьці, які складаецца ў зьніжэньні электрычнага супору пры апрамяненьні сьвятлом. Выкарыстоўваецца ў сонечных батарэях, датчыках сьвятла: аўтаматычных выключальніках асьвятленьня, экспаномэтрах. Сэлен быў асноўным кампанэнтам ксэраксаў, але апошнім часам яго замяняюць на пэўныя арганічныя кампазыты. Яшчэ сэлен дазваляе ператвараць зьменны ток у сталы ток. У цьвёрдым стане сэлен паўправаднік p-тыпу, таму ён шырока выкарыстоўваецца ў электроніцы і фізыцы цьвёрдага цела. У вытворчасьці шкла сэлен выкарыстоўваецца для пазбаўленьня колеру, але можа выкарыстоўвацца і для наданьня шклу ды эмалям чырвонага колеру. Сэлен таксама выкарыстоўвацца ў якасьці дадатку ў нержавеючую сталь.
Назва паходзіць ад грэцкага «Selene» (Месяц). У прыродзе сэлен зьяўляецца спадарожнікам тэлюра (лет. tellus, «Зямля»)[8].