Фіны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фі́ны (саманазва: suomalaiset) — этнічная група фіна-вугорскага паходжаньня, якая складае большасьць насельніцтва ў Фінляндыі й размаўляе ў пераважнай большасьці на фінскай мове. Іншыя значэньні тэрміну фі́ны таксама могуць мець на ўвазе ўсё фінамоўнае насельніцтва Фінляндыі або ўключаць фінамоўнае насельніцтва Швэцыі й традыцыйнае швэдзкамоўнае насельніцтва Фінляндыі, аднак уключэньне апошняй этнічнай групы ў склад фінскага этнасу зьяўляецца дыскусійным сярод дасьледчыкаў.
Фіны | |
Колькасьць | каля 6,5 млн чал. |
---|---|
Рэгіёны пражываньня |
Фінляндыя — 4,9 млн. чал.[1] ЗША — 700 тыс. чал.[2] Швэцыя — 470 тыс. чал. Канада — 131 040 чал.[3] Бразылія — 90 тыс. чал. Нарвэгія — 60 тыс. чал.[4] Расея — 34 300 чал. |
Мовы |
фінская мова, у меншай ступені — швэдзкая, нарвэская, расейская, ангельская мовы |
Рэлігія |
лютэранства, у меншай ступені — праваслаўе, нэаязычніцтва, каталіцтва |
Блізкія этнасы | іншыя фіна-вугорскія народы, асабліва эстонцы, карэлы ды іншыя прыбалтыйска-фінскія этнасы |
Пад паняткам фіны таксама могуць разумецца блізкія фінам этнічныя групы суседніх рэгіёнаў памежных краінаў, якія размаўляюць на ўласных фінскіх дыялектах, а менавіта квэны Нарвэгіі, тарнэдальскія фіны Швэцыі й інгерманляндцы Расеі.
Традыцыйна могуць падзяляцца на субэтнічныя групы, вядомыя ў фінскай мове як heimo (літ. племя), аднак гэты крытэр страчвае значнасьць у сувязі з ростам глябалізацыі.