Іракская вайна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Іракская вайна — узброены канфлікт 2003—2011 гадоў паміж Іракам, а затым іраксімі паўстанцамі, і міжнароднымі ваеннымі сіламі на чале са Злучанымі Штатамі Амерыкі, які пачаўся са звяржэння ўрада Партыі арабскага сацыялістычнага адраджэння Садама Хусейна.
Афіцыйнай падставай да пачатку ваенных дзеянняў была заяўлена сувязь урада з міжнародным тэрарызмам, у прыватнасці, рухам «Аль-Каіда», а таксама пошук і знішчэнне зброі масавага паражэння (пасля былі знойдзены снарады з рэшткамі хімічнай зброі, вырабленыя ў перыяд да 1991 года, і фабрыкі па яго вытворчасці, якія Садам Хусейн павінен быў ліквідаваць пасля 1991 года). Выказваліся таксама думкі, што адной з мэтаў ўварвання было атрыманне кантролю над іракскай нафтай.
У 2011 годзе ЗША вывелі свой вайсковы кантынгент з Іраку, аднак баявыя дзеянні працягваліся. Падчас новага вітка канфлікту ў 2014 годзе ўрад краіны страціў да 1/3 тэрыторыі дзяржавы, якую занялі ісламісты. Гэтыя падзеі вымусілі амерыканскую армію вярнуцца ў Ірак і разгарнуць аперацыю супраць баевікоў.