Грамадзянская вайна ў Іраку
From Wikipedia, the free encyclopedia
Грамадзянская вайна ў Іраку працягвалася з моманту вываду амерыканскіх войскаў у снежні 2011 года, калі Іракскія паўстанцкія групоўкі разгарнулі ўзброеную барацьбу супраць цэнтральнага іракскага ўрада і замежных прыватных ваенных кампаній. Адначасна разгарэўся канфлікт паміж рознымі рэлігійнымі групамі. Пасля вываду амерыканскіх войскаў узровень гвалту вырас[13], групы баевікоў актывізавалі свае дзеянні супраць шыіцкай большасці насельніцтва з мэтай падрыву даверу ў шыітаў да ўрада і яго намаганням, накіраваным на абарону грамадзян уласнымі сіламі, без непасрэднага амерыканскага ўдзелу[14]. Узброеныя групоўкі ў Іраку арганізавалі «Свабодную армію Ірака»[15][16] і падтрымлівалі сірыйскую апазіцыю ў барацьбе супраць урада Башара Асада[17].
Грамадзянская вайна ў Іраку | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Іракскі канфлікт | |||
| |||
Дата | з 15 снежня 2011 па 9 снежня 2017 | ||
Месца | Ірак | ||
Прычына | Абвастрэнне становішча пасля вываду амерыканскіх войскаў | ||
Вынік | Разгром асноўных сіл ІДІЛ; барацьба з рэшткамі ІДІЛ працягваецца | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 2014—2015 гадах значную частку краіны захапілі баевікі Ісламскай дзяржавы, у тым ліку буйны горад Масул. Падчас гэтага ісламарадыкалы часова аб’ядналіся з баасісцкай АЛНО і некаторымі суніцкімі атрадамі, але затым яны пачалі канфліктаваць. Гэта прымусіла летам 2014 года кааліцыю на чале з ЗША вярнуцца ў краіну. Аднак у большасці ўдзел замежных сіл абмяжоўваўся каардынацыяй дзеянняў, авіяпадтрымкай і правядзеннем спецаперацый[18]. Дзякуючы аб’яднанню розных іракскіх і замежныя сіл, атрымалася перайсці ў контрнаступленне, а ўжо летам 2017 года адбылося вызваленне Масула, пасля чаго ІД у Іраку пачала слабець.
У Іраку ІД, нягледзячы на паразу і страту кантролю над 99 % тэрыторый (2018), усё яшчэ існавала — яна працягвала браць на сябе адказнасць за тэракты як у Іраку, так і іншых краінах[19].