Арабы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Арабы (араб.: العرب — аль-араб) — група народаў семіцкага паходжання, якія размаўляюць на мностве дыялектаў арабскай мовы і насяляюць дзяржавы Заходняй Азіі, Паўночнай Афрыкі, Заходняй Еўропы, Паўночнай Амерыкі і іншых краін свету. Пісьменнасць на аснове арабскага круглага пісьма. Па колькасці насельніцтва арабы другія ў свеце пасля кітайцаў. Сёння ва ўсім свеце жыве каля 430—450 мільёнаў арабаў[1].
Арабы | |
---|---|
Саманазва | араб. عرب |
Этнічныя мовы | арабская |
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) | іслам, хрысціянства і арабская міфалогія[d] |
Геаграфічна-моўная група | Семіты |
Большасць арабаў пражывае ў Азіі і Афрыцы.
У Афрыцы: маўрытанцы (Маўрытанія, Заходняя Сахара), мараканцы (Марока, Заходняя Сахара), алжырцы (Алжыр), тунісцы (Туніс), лівійцы (Лівія), суданцы (Судан), егіпцяне (Егіпет),
У Азіі: палесцінскія арабы (жывуць у Палесціне, Іарданіі, Ліване, Сірыі і іншых краінах), ліванцы (Ліван), іарданцы (Іарданія), сірыйцы (Сірыя), іракцы (Ірак), іранскія арабы (Іран), кувейтцы (Кувейт), бахрэйнцы (Бахрэйн), арабы Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў (ААЭ), еменцы (Емен), катарцы (Катар), аманцы (Аман), саудаўцы (Саудаўская Аравія), чадскія арабы (Цэнтральная Афрыка).
Арабы жывуць таксама ў Турцыі, Узбекістане, Афганістане, Інданезіі і іншых краінах усяго свету.