Асахікава
горад у Японіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Асахіка́ва[1] (яп.: 旭川市 Асахікава-сі) — цэнтральны горад Японіі, адміністрацыйны цэнтр акругі Камікава. З'яўляецца другім па велічыні ў Хакайда пасля Сапара. 1 красавіка 2000 года быў абраны цэнтральным горадам Японіі.
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Плошча горада складае 747,60 км²,[2] насельніцтва — 353 134 чалавека (30 верасня 2010)[3], шчыльнасць насельніцтва — 472,36 чал./км².
Асахікава стаў горадам 1 жніўня 1922 года. Доўгі час Асахікава быў ваенным горадам. Сёння тут размясцілася другая дывізія паўночнай арміі Сіл самаабароны Японіі.
Горад перасякаюць дзясяткі рачных пратокаў, таму ў горадзе налічваецца больш за 740 мастоў. Мабыць, галоўным з іх з'яўляецца мост Асахібасі, які быў пабудаваны ў 1932 годзе і стаў сімвалам горада. Таксама горад атачаюць горныя масівы, маюцца лыжныя курорты. Асахікава трымае рэкорд па самай нізкай тэмпературы зарэгістраванай у Японіі (-41 °C, дата 25.01.1902).
Тут працуе аэрапорт другога класа Asahikawa Airport, які абслугоўвае ўнутраныя рэйсы і часткова падтрымлівае паўднёва-карэйскі кірунак. Таксама горад вядомы сваім заапаркам Асахіяма (адкрыты ў 1967 годзе) і кулінарнымі традыцыямі (асабліва славіцца мясцовы рамэн).