Выцегра
горад у Валагодскай вобласці Расіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Выцегра[2] (руск.: Вы́тегра) — горад (з 1773 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Выцегорскага раёна Валагодскай вобласці.
Хуткія факты Краіна, Суб’ект федэрацыі ...
Горад
Выцегра
| ||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл. Выцегра (значэнні).
Горад размешчаны на рацэ Выцегра, (прыстань за 15 км ад Анежскага возера), на Волга-Балтыйскім водным шляху, за 150 км ад чыгуначнай станцыі Падпарожжа, за 337 км на паўночны захад ад Волагды.
Насельніцтва — 10 192 чал. (2016).
Прамавугольная сетка вуліц Выцегры сфарміравана па генплане 1776 года. Большая частка гістарычнай забудовы размешчана на правым беразе ракі Выцегра; ядром яе з’яўляецца гандлёвая плошча з класіцыстычная будынкамі. Ад гандлёвай плошчы пачынаецца галоўная вуліца (цяпер частка праспекта Леніна) з Васкрасенскім саборам.