Нідэрланды на конкурсе песні Еўрабачанне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нідэрланды — адна з сямі краін, якія прымаюць удзел у конкурсе з моманту яго заснавання (1956). За ўсю гісторыю конкурса краіна прапусціла толькі чатыры спаборніцтвы , два з якіх супадалі па датах з Днём памінання (1985, 1991), і яшчэ два таму, што была дыскваліфікавана з-за дрэнных вынікаў у папярэдніх гадах (1995, 2002).
Нідэрланды | |
---|---|
Вяшчальнік | AVROTROS |
Адбор | Нацыянальны
1956–1960
1962–1979 1981–1984 1986–1990 1992–1994 1996–2001 2003–2006 2009–2012 Унутраны
1961
1980 2007–2008 2013–2021 |
Удзелы | |
Удзелы | 60 (51 у фінале) |
Першы выступ | 1956 |
Лепшы вынік | 1, 1957, 1959, 1969, 1975, 2019 |
Горшы вынік | Апошняе (паўфінал), 2011 |
Спасылкі | |
Старонка краіны (нявызн.). | |
Сайт тэлеканала (нявызн.). |
Краіна перамагала на конкурсе 5 разоў: Коры Брокен у 1957, Тэдзі Шолтэн у 1959, Лені Кур у 1969, Teach-In у 1975 і Дункан Лоўрэнс у 2019. Акрамя таго, краіна яшчэ 6 разоў уваходзіла ў топ-5. Але пры гэтым Нідэрланды 6 разоў былі на конкурсе апошнімі, у тым ліку ў паўфінале (2011). З моманту ўвядзення паўфіналаў у 2004 краіна 9 разоў не змагла прайсці ў фінал, у тым ліку рэкордныя 8 разоў запар (2005-2012) Аднак у апошнія гады вынікі краіны на конкурсе палепшыліся.
Нідэрланды прымалі ў сябе конкурс 4 разы: у 1958, 1970, 1976 і 1980. У першых трох выпадках яны атрымлівалі права правядзення як пераможцы конкурса, а ў 1980 — пасля адмовы Ізраіля ад правядзення спаборніцтва другі год запар. Па той жа прычыне Нідэрланды адмовіліся праводзіць конкурс у 1960 годзе. У 2020 годзе, пасля перамогі годам раней, Нідэрланды павінны былі прымаць конкурс у Ротэрдаме з 12 па 16 мая , аднак у сувязі з пандэміяй COVID-19 Еўрабачанне 2020 было адменена, упершыню за ўсю гісторыю конкурса. 16 мая 2020 года ў эфіры праграмы Europe Shine a Light, якая замяніла фінал Еўрабачання, было абвешчана, што Ротэрдам прыме Еўрабачанне 2021.
За ўсю гісторыю ўдзелу ў фінале Нідэрланды атрымалі 2577 балаў, а ў паўфінале — 1203 балы.