Ніігата (горад)
горад у Японіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ніігата (яп.: 新潟市 Ніігата-сі) — горад, вызначаны ўказам урада Японіі, адміністрацыйны цэнтр прэфектуры Ніігата. Заснаваны 1 красавіка 1889 года. Плошча гарады складае 726,10 км²,[1] насельніцтва — 811 876 чалавек (1 чэрвеня 2010)[2], шчыльнасць насельніцтва — 1 118,13 чал./км².
Хуткія факты Краіна, Прэфектура ...
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ніігата.
Ніігата — гэта буйны порт на ўзбярэжжа Японскага мора. Ніігата сімвалізуе Японію, як «краіну снега» («юкігуні»). Ніігата традыцыйна славіцца добрай японскай кухняй. Каля горада размешчаны горналыжны курорт Юдзава. З 2000 года года экспарт тавараў у Расію вырас з 337 да 1880 млн долараў. У горадзе размешчана садоўніцкая ферма Нісівакі, якая штогод вырошчвае 8,5 мільёна цюльпанаў. У 1964 годзе ў Ніігата адбылося моцнае землетрасенне.