Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2006
From Wikipedia, the free encyclopedia
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2006 (16-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Першай лізе) — другі па парадку дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2006-га года.
Хуткія факты Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2006 16-ы чэмпіянат Беларусі па футболе ў першай лізе ...
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2006 16-ы чэмпіянат Беларусі па футболе ў першай лізе | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Час правядзення | 22 красавіка — 28 кастрычніка |
Колькасць удзельнікаў | 14 |
Гарады | 13 |
Стадыёны | 14 |
Прызавыя месцы | |
Чэмпіён | Мінск (1-ы раз) |
Другое месца | Смаргонь |
Трэцяе месца | Хімік (Светлагорск) |
Статыстыка чэмпіянату | |
Згуляна матчаў | 182 |
Бамбардзір(ы) | Дзмітрый Вярстак (Смаргонь) (19 мячоў) |
← 2005 2007 → |
Закрыць
У турніры планаваўся ўдзел 16 каманд, але ў сувязі з адмовай некаторых удзельнікаў ліга была скарочана да 14 каманд. У турніры разыгрывалася 2 пуцёўкі ў Вышэйшую лігу. У выніку сваю першую перамогу святкаваў новаўтвораны футбольны клуб «Мінск», які разам са «Смаргонню» атрымаў права гуляць у Вышэйшай лізе на наступны год.