Сапара
горад у Японіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Са́пара (яп.: 札幌市, слухацьⓘ) — чацвёрты па велічыні горад Японіі, найважнейшы эканамічны, прамысловы, адукацыйны і культурны цэнтр Хакайда, горад дзяржаўнага значэння Японіі, адміністрацыйны цэнтр губернатарства Хакайда. Плошча горада складае 1 121,12 км²,[1] насельніцтва — 1 896 207 чалавек (30 верасня 2010)[2], шчыльнасць насельніцтва — 1 691,35 чал./км². У горадзе размешчаны ўніверсітэт Хакайда.
Хуткія факты Краіна, Прэфектура ...
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Сапара — сталіца Зімовых Алімпійскіх гульняў 1972 года і трох Зімовых Азіяцкіх гульняў 1986, 1990 і 2017 гадоў. Сапара — курорт, у наваколлях якога маецца мноства гарачых крыніц. Тут штогод праводзіцца Снежны фестываль, які прыцягвае больш за 2 млн турыстаў з усяго свету.