Чыбча
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чыбча (ісп.: Chibcha), Муіска або Моска — адна з высокаразвітых цывілізацый Паўднёвай Амерыкі у XII—XVI стст. Сярод культур старажытнай Амерыкі чыбча стаяць у адным шэрагу з мая, сапатэкамі, ацтэкамі, інкамі. Самі чыбча называлі сябе муіскамі, што азначае «людзі». Чыбча займалі значную частку тэрыторыі цяперашняй Калумбіі. Цэнтрам іх земляў было высакагорнае плато Усходніх Кардыльераў, таксама [даліны рэк Тунья і Сагамоса, якія знаходзяцца паўночней Багаты. Таксама чыбча займалі паўднёвыя даліны і ўсходнія схілы Кардыльераў да льянасаў ракі Меты. Да прыходу еўрапейцаў тэрыторыі чыбча складалі больш за 25000 кв. км, а насельніцтва налічвала каля мільёна чалавек.