Шарлат (Паўночная Караліна)
горад у Паўночнай Караліне, ЗША / From Wikipedia, the free encyclopedia
Шарлат[1] (англ.: Charlotte) — горад у ЗША. Самы буйны горад у штаце Паўночная Караліна, па колькасці насельніцтва Шарлат займае сямнаццатае месца сярод найбуйнейшых гарадоў ЗША. Горад размешчаны на мяжы з Паўднёвай Каралінай у акрузе Мекленбург, адміністрацыйным цэнтрам якога ён і з’яўляецца.
Хуткія факты Краіна, Штат ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Шарлат, дзе знаходзіцца штаб-кватэра самага буйнога банка ЗША — Bank of America, з’яўляецца другой па значэнні банкаўскай і фінансавай пляцоўкай ЗША і дзякуючы сваёй геаграфічнай блізкасці да паўднёвай і цэнтральнай часткі Атлантычнага акіяна ў апошнія гады ператварыўся ў важны авіятранспартны вузел на шляху ў Еўропу.
У Шарлат знаходзіцца адно з падраздзяленняў Універсітэта Паўночнай Караліны.