Азербайджанская Дэмакратычная Рэспубліка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Азербайджанская Дэмакратычная Рэспубліка (АДР) (азерб.: Azərbaycan Xalq Cümhuriyyəti (AXC)) — незалежная дзяржава, абвешчаная Часовым Нацыянальным Саветам Мусульман Закаўказзя[2] 15 мая (28 мая) 1918 года ў Тыфлісе ў час спынення існавання Закаўказскай Федэрацыі[3].
Гістарычная дзяржава | |||||
Азербайджанская Дэмакратычная Рэспубліка | |||||
---|---|---|---|---|---|
азерб.: Azərbaycan Xalq Cümhuriyyəti | |||||
|
|||||
Дэвіз: ««Bir kərə yüksələn bayraq, bir daha enməz!» («Падняты аднойчы сцяг не падзе ніколі!»)» |
|||||
Гімн: «Azərbaycan Marşı!» («Марш Азербайджана!») |
|||||
1918 — 1920
|
|||||
Сталіца |
Гянджа (1918) Баку (1918 – 1920) |
||||
Мова(ы) | Азербайджансая | ||||
Афіцыйная мова | азербайджанская мова | ||||
Рэлігія | іслам | ||||
Грашовая адзінка | Азербайджанскі манат | ||||
Плошча | 97 297.67[1] км² (1918) | ||||
Насельніцтва | 2.862.000 (1918) | ||||
Форма кіравання | парламенцкая рэспубліка | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Азербайджанская Дэмакратычная Рэспубліка была абвешчана ў рамках населеных пераважна мусульманамі тэрыторый былога Каўказскага намесніцтва, а таксама Закатальскай акругі[4]. У перыяд з мая па кастрычнік 1918 года на большай частцы тэрыторыі АДР знаходзіліся турэцкія войскі, з лістапада 1918 года да жніўня 1919 — у Баку і ўсходняй частцы краіны знаходзіліся брытанскія войскі.
27 красавіка 1920 часці 11-й Чырвонай Арміі перасеклі мяжу АДР і 28 красавіка ўвайшлі ў Баку. АДР спыніла сваё існаванне, і была абвешчана Азербайджанская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка.