Гянджа
Горад у Азербайджане / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гянджа (азерб.: Gəncə́) — другі па велічыні горад у Азербайджане. У перыяд з 1804 па 1918 год называўся Елізаветпаль, у 1918—1935 гадах вернута назва Гянджа, у 1935 годзе перайменаваны ў Кіравабад (у гонар С. М. Кірава), у 1989 годзе адноўлена назва Гянджа.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Гянджа — адзін з самых цікавых і славутых гарадоў Азербайджана. Размешчаная ля падножжа хрыбта Малы Каўказ, Гянджа на працягу многіх стагоддзяў адыгрывала важную ролю ў жыцці Азербайджана. Горад вядомы як сталіца аднаго з прабацькоў дзяржавы Азербайджан — Гянджынскага ханства. Другі па плошчы горад Азербайджана, трэці — па колькасці насельніцтва.