Албанцы ў Паўночнай Македоніі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Албанцы з’яўляюцца гістарычна найбуйнейшай этнічнай, моўнай і рэлігійнай меншасцю ў Паўночнай Македоніі. Паводле дадзеных апошняга перапісу насельніцтва 2002 года, з 2 022 547 грамадзянаў Македоніі 509 083 (25,2 %) з’яўляюцца этнічнымі албанцамі. Албанская меншасць кампактна жыве ў сельскай мясцовасці ў паўночна-заходніх, заходніх, а таксама некаторых цэнтральных раёнах краіны, а таксама абсалютна пераважае ў двух гарадах краіны. У адносным выразе албанскія злучыны найболей значныя ў муніцыпалітэтах Цетава (70,3 % ад агульнай колькасці насельніцтва), Госцівар (66,7 %), Дэбар (58,1 %), Стругі (56,8 %), Кічава (54,5 %), Куманава (25,8 %) і Скоп’е (20,5 %)[1].