Цетава
горад у Паўночнай Македоніі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Це́тава (макед.: Тетово, алб.: Tetova) — горад на паўночным захадзе Паўночнай Македоніі, цэнтр абшчыны Цетава, пабудаваны ля падножжа горнага масіва Шар у гісторыка-геаграфічнай вобласці Полаг. Праз Цетава працякае рака Пена. Горад размешчаны на вышыні 300 м над узроўнем мора.
Хуткія факты Краіна, Статыстычны рэгіён ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Насельніцтва Цетава — 52 915 чалавек (2002). У Цетава два ўніверсітэты: Дзяржаўны ўніверсітэт Цетава і міжнародны Паўднёва-ўсходне-еўрапейскі ўніверсітэт. Праз Цетава праходзіць шаша з Скоп’е на Госцівар.
Па легендзе, горад названы ў гонар героя Цета, які, нібы, ачысціў горад ад змей.