Гомельскі павет
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гомельскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на тэрыторыі Беларусі ў 1773-77 і 1852—1926 гадах. Утвораны 22 ліпеня 1773 г. ў складзе Рагачоўскай правінцыі пасля Першага падзелу Рэчы Паспалітай. Цэнтр — Гомель. 22 сакавіка 1777 г. ў сувязі з пераносам цэнтра павета ў мястэчка Беліца пераўтвораны ў Беліцкі павет. Адноўлены ў складзе Магілёўскай губерні ў 1852 г. пасля пераносу цэнтра павета ў Гомель. Плошча складала 4719,4 квадратных вёрст, насельніцтва дасягала 224,7 тысяч чалавек (1897).
Хуткія факты Гомельскі павет, Краіна ...
Гомельскі павет | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Расійская імперыя | ||
Уваходзіць у | Магілёўская губерня | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Гомель | ||
Дата ўтварэння | 1777 | ||
Дата скасавання | 8 снежня 1926 | ||
Насельніцтва | 224 723[1] (1 897) | ||
Плошча | 4 719,4 вёрст² | ||
Закрыць
З 26 красавіка 1919 года ў складзе Гомельскай губерні. Скасаваны 8 снежня 1926 года, яго тэрыторыя ўключана ў Гомельскую акругу.