Кам’янскэ
горад ва Украіне / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кам’янскэ[2] (укр.: Кам'янське), у 1936—2016 гадах — Днепрадзяржы́нск[2] (укр.: Дніпродзержинськ) — горад ва Украіне, у Днепрапятроўскай вобласці. Вядомы з 1750 года. Порт на рацэ Дняпро. Чыгуначная станцыя. Чорная металургія, хімічная прамысловасць, машынабудаванне (вагонабудаванне, вытворчасць кацельнага абсталявання), энергетычная, лёгкая, харчовая прамысловасць. ТЭЦ. ГЭС. Днепрадзяржынскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт. Музей гісторыі горада.
Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
У 1979 годзе недалёка ад горада адбылася авіякатастрофа.
19 мая 2016 года Вярхоўная Рада Украіны ў рамках дэкамунізацыі прыняла пастанову аб перайменаванні Днепрадзяржынска ў Кам’янскэ[3].