Касаі
ракаў Афрыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Каса́і[1] (у ніжнім цячэнні — Ква)[1][2] — рака ў Цэнтральнай Афрыцы, левы прыток ракі Конга.
Касаі | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 880 200 км² |
Расход вады | 10 000 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | плато Лунда |
• Каардынаты | 10°57′37,50″ пд. ш. 19°18′56″ у. д.HGЯO |
Вусце | Конга |
• Каардынаты | 03°10′35″ пд. ш. 16°11′48″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Конга → Атлантычны акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі каля 2000[3][4][1] км, плошча вадазбору 880,2 тыс. км²[2]. Выток ракі знаходзіцца ў Анголе, на плато Лунда, далей рака ўтварае мяжу Анголы і Дэмакратычнай Рэспублікі Конга (ДРК), працякае па ўпадзіне Конга, упадае ў Конга каля горада Кіншаса. У ніжнім цячэнні рэчышча Касаі ўтварае возрападобныя пашырэнні да 6 км. Да найбольш значных прытокаў Касаі адносяцца рэкі Лупуа, Фімі, Кванга і Санкуру. Кароткі ўчастак ракі Касаі ад упадзення ў яе Фімі да ракі Конга вядомы як рака Ква.
Расход вады ў вусці ад 5000 да 20 000 м³/с, сярэдні — 10 000[2][3] м³/с. Басейн Касаі пераважна займаюць экватарыяльныя вільготныя джунглі. Паводкі адбываюцца ў верасні—красавіку. Рака суднаходная на адлегласці 790 км ад вусця. На тэрыторыі Конга буйная прыстань Ілеба[2]. На рацэ 3 гідраэлектрастанцыі[1].