Кірсанаў (горад)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кірсанаў.
Кірсанаў[2] (руск.: Кирсанов) — горад (з 1779) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Кірсанаўскага раёна Тамбоўскай вобласці. Насельніцтва 18,4 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1702 годзе.
Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Горад размешчаны на правабярэжным схіле даліны ракі Варона (басейн Дона), пры ўпадзенні ў яе ракі Пурсаўкі, за 95 км на ўсход ад Тамбова.
Сучасны Кірсанаў — цэнтр сельскагаспадарчага раёна. Прадпрыемствы харчовай (заводы — цукровы, сухога абястлушчанага малака, гароднінакансервавы; мелькамбінат, мяса-птушкакамбінат), машынабудавання і металаапрацоўкі (заводы — «Текстильмаш», Кірсанаўскі механічны завод), лёгкай прамысловасці. Аблічча цэнтральнай часткі Кірсанава да нядаўняга часу захоўвала каларыт рускага правінцыйнага горада пачатку XX стагоддзі.