Маа Цзэдун
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ма́а Цзэдун (26 снежня 1893 — 9 верасня 1976) — кітайскі дзяржаўны дзеяч, старшыня Камуністычнай партыі Кітая (1943—1976) і КНР (1954—1959). Адзін з найбольш вядомых дыктатараў XX стагоддзя.
Падчас грамадзянскай вайны і барацьбы з Японіяй у 1930-я апынуўся на чале падпарадкаваных камуністам раёнаў Кітая. Быў ідэолагам партызанскай барацьбы. Падчас перамір’я КПК і Гаміньдана для барацьбы супраць Японіі рыхтаваўся да вайны з Гаміньданам. Пасля перамогі ў грамадзянскай вайне, 1 кастрычніка 1949 была абвешчана Кітайская Народная Рэспубліка. Доўгі час супрацоўнічаў з СССР, аднак хутка пасля асуджэння культу асобы Сталіна адышоў ад супрацоўніцтва з ім і абвінавачваў СССР у здрадзе марксісцкім прынцыпам.
Ва ўнутранай палітыцы Маа Цзэдун быў ініцыятарам «вялікага скачка наперад» і «культурнай рэвалюцыі», якія не дасягнулі сваіх мэт і значна пагоршылі становішча кітайцаў.