Магнітная індукцыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Магнітная індукцыя — вектарная велічыня, якая з’яўляецца сілавой характарыстыкай магнітнага поля (яго дзеяння на зараджаныя часціцы) у дадзенам пункце прасторы. Вызначае, з якой сілай магнітнае поле дзейнічае на зарад , які рухаецца са скорасцю .
Магнітная індукцыя | |
---|---|
Пазначэнне велічыні | B |
ISQ dimension | |
Формула, якая апісвае закон або тэарэму | [1][2] |
Пазначэнне ў формуле | , , , і |
Сімвал велічыні (LaTeX) | [1][2] |
Рэкамендуемая адзінка вымярэння | тэсла[3][4][…] і kilogram per square second ampere[d][2] |
Магнітная індукцыя | |
---|---|
Адзінкі вымярэння | |
СІ | Тл |
СГС | Гс |
Заўвагі | |
Вектарная велічыня |
Больш канкрэтна, — гэта такі вектар, што сіла Лорэнца , якая дзейнічае з боку магнітнага поля[5] на , які рухаецца са скорасцю , роўная
дзе касым крыжам абазначаны вектарны здабытак, α — вугал паміж вектарамі скорасці і магнітнай індукцыі (вектар перпендыкулярны ім абодвум і накіраваны па правілу свярдзёлка).
Таксама магнітная індукцыя можа быць вызначана[6] як адносіна максімальнага механічнага моманту сіл, якія дзейнічаюць на рамку з токам, змешчаную ў аднароднае поле, да здабытку сілы току ў рамцы на яе плошчу.
З’яўляецца асноўнай фундаментальнай характарыстыкай магнітнага поля, аналагічнай вектару напружанасці электрычнага поля.
У сістэме СГС магнітная індукцыя поля вымяраецца ў Гаўсах (Гс), у сістэме СІ — у Тэслах (Тл)
- 1 Тл = 104 Гс
Магнітометры, якія прымяняюцца для вымярэння магнітнай індукцыі, называюць тэсламетрамі.