Марка Пола
From Wikipedia, the free encyclopedia
Марка Пола (італ.: Marco Polo; каля 1254, паводле адной версіі Венецыя, паводле іншай Курзола, цяпер Корчула ў Харватыі — 8 студзеня 1324, Венецыя) — італьянскі вандроўнік і пісьменнік. Марка Пола першым найбольш падрабязна апісаў невядомую тагачасным еўрапейцам Азію — дзяржавы і народы, якія жылі там — у сваёй вядомай «Кнізе пра разнастайнасць свету». Нягледзячы на сумненні ў дакладнасці фактаў, выкладзеных у гэтай кнізе, якія выказваліся ад моманту яе з’яўлення і да цяперашняга часу, яна служыць каштоўнай крыніцай па геаграфіі, этнаграфіі, гісторыі Арменіі, Ірана, Кітая, Манголіі, Індыі, Інданезіі і іншых краін у сярэднявеччы. Гэтая кніга значна паўплывала на мараплаўцаў, картографаў і пісьменнікаў XIV—XVI стагоддзяў. У прыватнасці, асобнік гэтай кнігі быў на караблі Хрыстафора Калумба падчас яго пошукаў шляху да Індыі; за падлікамі даследчыкаў, Калумб зрабіў у ёй 70 паметак[5].
Марка Пола | |
---|---|
італ.: Marco Polo | |
Марка Пола, Фантазіі невядомага мастака XVI стагоддзя | |
Род дзейнасці | вандроўнік, купец |
Дата нараджэння | 15 верасня 1254[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 студзеня 1324[2][3] (69 гадоў) ці 1324[4] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Niccolò Polo[d] |
Жонка | Donata Badoer[d] |
Дзеці | Fantina Polo[d] і Agnese[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |