Маскоўскі дагавор РСФСР — Літва (1920)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Маскоўскі дагавор 1920 года — мірны дагавор паміж Літвой і Савецкай Расіяй (РСФСР), які быў падпісаны 12 ліпеня 1920 года ў Маскве.
Маскоўскі дагавор РСФСР і Літвы | |
---|---|
Мірны дагавор паміж Расіяй і Літвой, заключаны ў Маскве 12 ліпеня 1920 г. | |
| |
Тып дагавора | мірны дагавор |
Дата падпісання | 12 ліпеня 1920 |
Месца падпісання | РСФСР, Масква |
Увайшоў у сілу | 1920 |
Заканчэнне дзеяння | без тэрміну |
Страціў сілу | 15 чэрвеня 1940 |
Падпісалі |
Адольф Ёфэ Томас Нарушэвічус |
Бакі |
РСФСР Літва |
Мова | руская |
Дагавор быў падрыхтаваны ва ўмовах паспяховага наступлення Чырвонай арміі на землях Беларусі летам 1920 у час савецка-польскай вайны. Згодна з ім быў юрыдычна ліквідаваны ЛітБел ССР[1]; была вызначана дзяржаўная мяжа паміж РСФСР і Літвой; частка этнічнай беларускай тэрыторыі з гарадамі Гродна, Шчучын, Ашмяны, Смаргонь, Браслаў, Ліда, Паставы, а таксама Віленскі край з Вільняй былі прызнаныя часткай Літвы. Дагавор гарантаваў нейтралітэт Літвы ў ходзе савецка-польскай вайны, бяспеку правага фланга войскаў Заходняга фронту ў яго наступленні на Варшаву. Літоўскі бок абавязваўся спыніць на сваёй тэрыторыі дзейнасць «антысавецкіх арганізацый і груп», у тым ліку органаў Беларускай Народнай Рэспублікі.
У адпаведнасці з гэтым дагаворам савецкі бок у жніўні 1920 года перадаў Літве занятую 14 ліпеня 1920 года Вільню. Пасля пазнейшых няўдач Чырвонай арміі ў канцы жніўня 1920 года і заняцця польскім войскам заходніх земляў Беларусі, дагавор страціў сваю актуальнасць.