Матэматычная лінгвістыка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Матэматычная лінгвістыка — матэматычная дысцыпліна, прадметам якой з'яўляецца распрацоўка і вывучэнне паняццяў, якія ствараюць аснову фармальнага апарата апісання структуры натуральных моваў, у т. л. метамовы лінгвістыкі.
Мовазнаўства |
Тэарэтычная лінгвістыка |
Фаналогія
Семантыка (+лексічная) Прагматыка Кагнітыўная лінгвістыка Генератыўная лінгвістыка |
Дэскрыптыўная лінгвістыка |
Антрапалагічная лінгвістыка
Эвалюцыйная лінгвістыка (параўнальна-гістарычнае |
Прыкладная лінгвістыка |
Камп'ютарная лінгвістыка
Фарэнсіка Засваенне мовы Language assessment Language development Прэскрыптывізм Антрапалагічная лінгвістыка Стылістыка Антрапалагічная лінгвістыка |
Астатняе |
Пісьменства
Дэшыфроўка Тыпалогія Гісторыя лінгвістыкі Спіс лінгвістаў Нявырашаныя праблемы |
Партал:Лінгвістыка |
Дысцыпліна шырока карыстаецца матэм. метадамі тэорыі алгарытмаў, тэорыі аўтаматаў, алгебры, лінгвістычнымі канцэпцыямі структурнай лінгвістыкі. Метады дысцыпліны выкарыстоўваюцца ў тэорыі праграмавання дзеля апісання моваў праграмавання і транслятараў (гл. таксама: Бескантэкстныя граматыкі).
Дысцыпліна з'явілася каля 1950-х гг. з унутраных патрэб тэарэтычнай лінгвістыкі і задач аўтаматычнай перапрацоўкі моўнай інфармацыі. Паступова ператвараецца з чыста прыкладной дысцыпліны ў тэарэтычную, структурна прыналежную да матэматычнай логікі.
Інфармацыйныя тэхналогіі ў лінгвістыцы можна вызначыць, як сукупнасць законаў, метадаў і сродкаў атрымання, захавання, распаўсюджвання, перапрацоўкі інфармацыі пра мову і законах яе функцыянавання пры дапамозе камп'ютэраў[1].