Механіка суцэльных асяроддзяў — раздзел механікі, фізікі суцэльных асяроддзяў і фізікі кандэнсаванага стану, прысвечаны руху газападобных, вадкіх і цвёрдых дэфармаваных цел, а таксама сілавым узаемадзеянням у такіх целах.
Хуткія факты Фундаментальныя паняцці, Фармулёўкі ...
Закрыць
Хуткія факты Класічная механіка, Тэорыя пругкасці ...
Закрыць
Акадэмік А. А. Ільюшын характарызаваў механіку суцэльных асяроддзяў як «шырокую і вельмі разгалінаваную навуку, якая ўключае тэорыю пругкасці, вязкапругкасці, пластычнасці і паўзучасці, гідрадынаміку, аэрадынаміку і газавую дынаміку з тэорыяй плазмы, дынаміку асяроддзяў з нераўнаважнымі працэсамі змены структуры і фазавымі пераходамі»
Акрамя звычайных матэрыяльных цел, падобных вадзе, паветры або жалезу, у механіцы суцэльных асяроддзяў разглядаюцца таксама асаблівыя асяроддзя - паля: электрамагнітнае поле, поле выпраменьванняў, гравітацыйнае поле і іншыя.
Механіка суцэльных асяроддзяў дзеліцца на такія асноўныя раздзелы: механіка дэфармаванага цвёрдага цела, гідрадынаміка, газавая дынаміка. Кожная з гэтых дысцыплін таксама падзяляецца на часткі (ужо больш вузкія); так, механіка дэфармаванага цвёрдага цела дзеліцца на тэорыю пругкасці, тэорыю пластычнасці, тэорыю расколін і г. д.