Поці
горад у Грузіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Поці (значэнні).
По́ці[3][4] (груз. ფოთი) — горад на захадзе Грузіі, у краі Самегрэла-Зема Сванеці.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
| ||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Знаходзіцца ў вусці ракі Рыёні, на беразе Чорнага мора. У Поці размешчаны найбуйнейшы на ўсходнім узбярэжжы аднайменны порт.
Горад Поці узнік на месцы антычнага грэчаскага горада Фасіс. Па стане на 1 студзеня 2016 года, колькасць насельніцтва горада — 41,5 тыс. жыхароў, на 1 студзеня 2014 года — 47,8 тыс. жыхароў. Машынабудаванне (суднабудаванне, суднарамонт і інш.), харчовая прамысловасць.